наша жыцьцё тут знаёмае дзеяньне супраціву

тебе?

если бы я была цветком, то я бы точно была букетом. много стеблей, яркие краски, есть за что зацепиться взглядом любому смотрящему. но при этом собранная, структурированная и цельная. готовая оказаться в руках человека и подарить радость, исправить тяжёлый день, стать признанием в чувствах. работая с людьми и разными уязвимыми группами, я понимаю, что мне необходимо постоянно подстраиваться: внимательно выслушать, понять потребности, раскрыть потенциал, утешить и успокоить. слушая десятки чужих голосов, я погружаюсь в них и постепенно превращаюсь в “букет”. он состоит из слов поддержки, помощи с самореализацией, нахождения возможностей и просто времени вместе. как твои дела, птичка? что случилось? расскажи мне. я пойму и приму. растворюсь в каждом и приободрю. а хочешь буду не букетом? мешком с конфетами. тёплой ванной. или поездкой на велосипеде по полю.

Аднойчы ты завеш мяне шукаць шыпшыну. Мы залязаем у лес з сабакамі акурат да нейкай ваеннай зоны. Ты няпэўная: мы праходзім 5 хвілін і зноў змяняем маршрут. Табе здаецца, што так мы дастанем не толькі ягады, але і лісічкі. Дастаеш з заплечніка два жасцяныя кубачкі і я бяру паменш: гэта падаецца шчырым і правільным. Я думаю пра бясконцыя звыклыя рэчы, якія мы рабілі: ляжалі на балконе, гатавалі ежу, стараліся не датыкацца плячыма. Тваё любімае пытанне: “Чаго хахочаш?”. Думаю і пра тое, што не зможам зрабіць: прачнуцца ў адным ложку, дыхаць адна адной у валасы. Калі лімб абавязкова скончыцца, я забяру сабе самае важнае, што паміж намі было: толькі самую мелкую ягаду, самыя простыя словы, самы пяшчотны смех.

“чувствовать солнце” для меня про контакт с собой. любимая фраза “сам себе солнце” в какой-то момент стала татуировкой. 

“come on, love! what are you looking for?” — напоминание о том, что в этой жизни уже есть всё, чтобы быть счастливым. эта фраза в моей интерпретации имеет интонацию ироничного подкола, мол: “ну что тебе еще нужно? у тебя же уже всё есть, чего ещё не хватает?”, но при этом ласкового, потому что love.

манифест на покупку квартиры. 

и приоритеты в жизни: 

любовь. 

внимание. 

время. 

и деньги.

(безусловно деньги)


Точка отсчёта этой работы – слово буквы. Тема – Автопортрет.

Насыпать букв силуэтом человеческого лица? Изобразить кого-то с комиксным облачком слов над головой? Была мысль что я просто буду писать какой-то текст. 

А по итогу само собой получилось совершенно другое. Не соответствовать ожиданиям, не в этом ли смысл творчества? 

“Здесь на рисунке человек изображён спиной, потому что он как бы смотрит вглубь себя. 

А внутри там…” – автор разворачивает шуршащие крафтовые странички.


 “…вот”


прызнанне

Я вельмі не люблю песню “Русское поле экспериментов”. Я ўвогуле не люблю ўсе словы з коранем рус.  Але я чамусьці пераслухала яе настолькі шмат разоў, што вывучыла словы. Ў ёй непрыемнае пазнаванне майго жыцця. Непрыгожы голас. Мая насалода болем. Мая насалода пакутамі. 

Але нават у ёй кажуць, што

“Слово Люди пишется с большой буквы”

Русское поле экспериментов



паралелі

Ці шчаслівая прыгожая, моцная ваўчыца ў заапарку? Ад нараджэння яна існуе для задавальнення назіральнікаў і Надзірацеля. Падаецца, гэтае жыццё для яе натуральнае.

***

Я хаваюся ў сваёй клетке. Яна цесная, але даволі ўтульная, бо я павесіла прыгожыя фанарыкі. Радуюся таму, якая я спрытная, знайшла лазейку бяспечна ўпрыгожыць сваё маленькае жыццё тут, пакуль фанарыкі яшчэ не забароненыя. Стараюся не думаць пра захаваны плакат у шуфлядзе і выгнаць з галавы абразлівую песню, якая трывожыць i напамінае, што мой плакат знойдзе Надзірацель. А ён знойдзе дакладна, пытанне часу. Як i косць, якую я iнстыктыўна захавала ў яму, хаця мяне нiхто гэтаму не вучыў. Зарыванне касцей павiнна адбывацца ў Лесе, а пасярод клеткi гэта адразу кiдаецца ў вочы. Але i не зарываць я не магу, бо цела само памятае пра натуральны для ваўчыц драпежны лад жыцця. А я не памятаю. Уяўляю як ён прафесійна шукае, і як пасля гэтага я буду зноў буду ляжаць пабітая і наказаная з паджатым хвастом.

Ці патрэбная мне яшчэ гэтая косць?

***

А ці можа гэтая прыгожая моцная ваўчыца, народжаная ў заапарку, выжыць на волі? 

Зноў біялогія падказвае мне праўду пра сацыяльна-палітычнае пытанне, да якога яе наогул нельга прыкладаць. А я ўсё роўна прыкладаю, бо за гэта я яе і люблю.

чорнае

Тое, што адбылося са мной ў восень 2024 псіхалагіня прафесійна назвала траўмай сведкі.

Ці маю я права на гэтую траўму?

Мой боль той восені прапітаны ціхім, але велічным, амаль святым каханнем да жанчын. Яно не ўладкоўваецца ні ў якую вядомую мне катэгорыю каханняў. І я хаваюся ў шырокі тэрмін “квір”. 

Ці ведаю я ўвогуле што такое сапраўднае каханне? 

Я ведаю што такое захапленне.

Што такое сяброўства (Ці штосьці большае?)

Што такое страх Страты.

Што такое Страта.

Як доўга я нечакана буду натыкацца на яе паўсюль? Як доўга яна будзе паралiзаваць мяне ў самыя нязручныя моманты жыцця. То ў аўтобусе пасярод дзясяткаў незнаёмцаў, то на працы ў час штотыднёвай планёркi. Як доўга я буду знаходзіць незагоеныя раны ад яе на сваім целе, а потым даставаць з іх гнілыя, пахучыя, атрутныя кавалкі віны за сваё сумаванне? 

Якое права я маю сумаваць па гэтых стратах? Вось калі б тады забралі мяне… 

Чаму яны не забралі і мяне?

чорнае не адпускае



Рыцарства і Чын. Падзем’е. Рэзыстанс

Музыка для пагружэньня – Прапаную паглядзець на гэтую працу праз тры розныя дынамічныя прызмы : 1, 2, 3

– Вітаю, спадары і спадарыні – сказаў мужчына ў смокінгу, запальваючы цыгарэту, – Ніхто не распавядзе лепш пра сябе, чым сам чалавек, праўда? – і ён працягнуў далей свой аповед.

– Так тады і зробім. Не магу вам прадставіцца, бо нават ня ўпэўнены што сёньня яшчэ маю ўласнае імя. Але тут важнейша, пэўне, справы, чым прозьвішчы.

Я той, каго выклікаюць разьбіраць праблемы ды завалы. Я той, чый сьвет цалкам чорна-белы. Падзелены паміж бясконцымі выжываньнем, будаўніцтвам і супрацівам, якія зачаста перакрыжоўваюцца паміж сабой. Я той, хто не адчувае нічога, акрамя татальнай хранічнай стомы.

Не ўзгадаць ужо чаму і калі гэта пачалося, але цяпер застаецца толькі працягваць. Надыходзяць усё новыя задачы, новыя праблемы. Звычайна за іх назчаюць брацца мяне. Здаецца ўжо, што я магу справіцца з усім, зь любой задачай ці выклікам. Але ніколі ня ведаеш якая задача стане апошняй. Падчас якога працэсу сэрцу наканавана спыніцца і ўстаць мёртвай цішай.

Пра тры кіты майго існаваньня, не жыцьця, варта сказаць асобна.

Выжываньне

Існаваньня ці выжываньня, ўсё ж? Мо хтосьці там, зьверху, і можа пайсьці ў гэтыя развагі. Але ня я. Усё, што дазволена запытвацца мне – тое ўмоўнае: “Кірпіча? Сколько?” (тэкст з калажа). Больш ніякіх рэплік мне не давядзецца прамаўляць. Яны будуць залішнія. Ды і ня вельмі патрэбныя. Атрымаўшы загад – адразу трэба брацца за яго. Калі мінулыя ўжо скончаны. Так і жыву я, ад загаду да загаду. На адных, хіба, толькі папіросах.

Калі з выжываньнем усё зразумела, то вось будаўніцтва гэта зусім іншая тэма. Што скажуць – тое і будуем. Але, бачыце як цікава атрымаліваецца: будуй – не будуй, усё сыпецца попелам празь нейкі час. Будавалі мы калісьці аэрапорт – усё пагарэла за лічаныя гадзіны. Зарево было наймагутнейшае: усё неба было залітай чырвонай фарбай. Попел разносіўся моцным ветрам. Гэта было падобна на вывяржэньне агромнага вулкану. Попел трапляў ў нос і вочы, усе вушы былі чорныя празь яго. Так выглядаў адзін зь дзясяткаў падобных унутраных апакаліпсісаў і разбурэньняў асобы, якія мы перажылі. Так ляцелі па ветру гады нашых будоўляў і праектаў.

Той жа лёс зазчывай сустракала і ўсё іншае, за што мы браліся. І тут пэўне важна сказаць: мы не рабілі дрэнную працу. Мы будавалі ўсё як мае быць. Але.. Ці то праз слабы досьвед, ці пастаянна неспрыяльныя ўмовы.. 

Усё сыпец

ц

  а    

       і

         с

           ы

             п

               е

                ц

                 ц

                   а 

                      зноў.

 А гэта ў сваю чаргу зноў вяртае нас да выжываньня.

Ужо і не палічыць колькі разоў я даставаў вышэйстаячае кіраўніцтва з-пад завалаў. Прыдаўленыя жалезабэтоннымі балкамі, зь пераломанымі рэбрэмамі ляжалі гэтыя няшчасныя “ўпраўленцы”. Падыходжу, прыбіраю абломкі чарговае няўдачы. Глядзім адзін на аднаго сумнымі, пустымі поглядамі. Маўчым. Абодва разумеем, што ніхто ня хочацца нічога рабіць. Ня хоча ён, бідоська, падымацца. А я не хачу яго падымаць. Стаміліся. Надаела. Чарговы раз, у той жа кропцы. Нічога не зьмяняецца. І, што цікава – ні ў каго няма прэтэнзіяў. Ані пра “якасьць” будоўлі, ані пра ейнае плянаваньне. Проста сумна. А яшчэ прыкра і пуста ў грудзях, бо там – чарговая дыра, якую нішто не запоўніць. Пустэча.

Пасядзім так хвілін зь дзесяць, пераглядаючыся. А можа і некалькі гадзін. Чарговы раз у гэтым лімбе, дзе час ня мае аніякага значэньня.Прайграе з нас той, хто першы выдавіць з сябе старчаскі, пажылы крэхцёж. “Эээхх..хххххалера…”. Пасьля гэтакай жалобы па нашых сумесных болях, другому ў гэтым працэсе, як Джэнтэльмэну і паважанаму чалавеку, не застаецца нічога іншага як падтрымаць першага. Тады на абліччы зьяўляецца сумная сьціснутая посьмешка: “Нічога, старіна.. Усё будзе добра. Давай, даражэнькі, ну-ка падымайся”. Нехта з нас працягвае руку другому. Гэта рука часта бывала адзінай дапамогай, якая існуе ў сьвеце ў гэты момант. Адзіным ратункам для нас абодвух. Яна адчувалася вельмі цёплай і пяшчотай. Гэты дотык быў амаль што інтымным – так шмат было ў ім шчырасьці, эмпатыі і супэражываньня. Пасьля, той з нас, хто працягнуў руку, браў іншага пад плячо і валачыў на сябе ў хоць трошкі больш бясьпечнае месца, дзе можна было хаця б перавесьці дух. І хоць трошачкі

Думаю, можна было б і не ўдакладняць, што зазвычай працягваў руку Я. Гэта зразумела. Вядома, моцны мусіць заставацца моцным. А ім у нашым тэатры, ці то ўжо цырку, быў і застаюся Я.

У гэтых бясконцых выкліках, дзе заўсёды трэба быць моцным, няма на каго трымаць надзею акрамя як на Бога. Пару словаў скажу і пра гэта, бо быццам бы таксама трэба ўзгадаць і яго.

Бог

Не сказаў бы, што я моцна веруючая асоба. Але з такой працай як у мяне, складана, і пэўне немагчыма, зусім ня думаць пра веру і Бога. Калісьці мне падавалася, што мы ідзем па нашаму шляху, маем мэты і ажыцьцяўляем іх, усёй нашай камандай. Але даўно ўжо гэтыя пачуцьці прайшлі. Пасьля такое колькасьці спусташэньняў яны і не маглі застацца. Цяпер гэтая ікона на маім працоўным століку можа прыносіць хіба што радражненьне. Ці зьдзеклівую нэрвовую посьмешку, на крайні выпадак.

Але і пакінуць назусім гэта немагчыма, мне падаецца. Чаму? Мо ўжо і страшнавата? А што, калі ўсё ж Бог існуе? А што, калі гэты шлях бясконцых пакутаў – ягоны чарговы зьдзек выпрабаваньне? А што, калі гэты шлях і ёсьць наш лёс? Таксама ёсьць думкі, страхі, што ў выпадку адмовы ад Бога прападуць і тыя не шматлікія праменьчыкі сьвету, якія часам, хоць і вельмі рэдка, але трапляюцца.

Супраціў

Пра супраціў – як пра чарговы слуп нашае ідэнтычнасьці, насамрэч няма чаго і казаць. Усё ітак зразумела. Выклікі, рызыкі, пагрозы, страты. Дзень за днём.. месяцы, годы. Былі часы, калі даводзілася тыднямі як вош перамяшчацца па Менску. І нічога, неяк вытрымалі.

Цікава, калі мы ўвогуле перайшлі на гэтыя вайсковыя рэйкі? Ці так было заўсёды? Не магу ўзгадаць ужо цяпер. Што да будаўніцтва, што да выжываньня – ўсё адно.

А хто мы, та? Калі вам цікава даведацца пра нашу чуда-каманду, вось яны зьлева направа: Me, Myself, and I. Каманда мары, ага.

Але ж, усё гэтае змаганьне – гэта наш Чын, наша вялікая справа. Калісьці вырашылі ўкласьціся ў гэта, цяпер вось маем наступствы рашэньняў мінулых нас. Я бачу ў гэтым рыцарскі чын. Іншыя часам дапамагаюць яго зрамантызаваць, а часам і крытыкуюць. Рабіць усё магчымае для іншых, ахвяраваць сабой там дзе трэба і калі трэба. І тым аб’ёме, які патрабуецца. Я так гэта бачу. Інакш не магло быць. Хтосьці мусіць займаць гэтую “пасаду”. Так сталася, што тут і цяпер гэты мы. Нічога ўжо ня зробіш.

Такі атрымаўся аповед, спадарства. Ці яно вам патрэбна – разважайце самі. А мне даўно трэба ісьці рабіць працу.

“Тех, кто не участвует в этой борьбе по велению сердца, негоже впутывать в нашу войну”