• Выстава беларускіх квір-пэрсонаў, прысьвечаная развагам аб выбудоўваньні абароны ў таксічным асяродзьдзі, злучэньне разрозьненага як унутры сябе, так і сьвету вакол, перараджэньне ў нешта ці кагосьці новага, новых.

    Месца, у якім мы апынуліся, ненадзейнае. Падзеленая прастора, застылы час. Гэта месца праяўляецца з глыбіні, мы ня можам растлумачыць, дзе яно знаходзіцца і якія яго правілы. Веды пра яго рэдкія і расплывістыя.

    Прастору, якая нам знаёмая, зьнішчылі. Западзіна гора, што расьце ўнутар — чым сілкуецца разрыў? Паўсталая на месцы пустэчы экасыстэма запаўняецца. Жывое перавызначаецца, спрабуе    с   аб    ра    ць     с    я     бе    з попелу мінулага, якое няма каму помніць. Цыклы паўтараюцца, сьвет замыкаецца на руху, безназоўнае знаходзіць імя. целы ўгрызаюцца ў прастору прагна паглынаючы кожную малекулу пажыўных рэчываў прысвойваючы тое што ўяўляецца чужым. пераходзячы празь фізычныя формы мы зьмяняем фокус погляду заўважаем кратаньні будучага жыцьця. мілімэтры складаюцца ў гадзіны і такты выбудоўваючы новую сыстэму вылічэньня

    наша жыцьцё тут       знаёмае дзеяньне супраціву. злучэньне нашых гнуткіх плынных целаў сьціраньні адлегласьці

    злучэньне нашых гнуткіх плынных целаў сьціраньні адлегласьці

    дыханьне суцэльнага згустка жывой матэрыі

    выраслае 

    пакінутае 

    паваленае 


    мы жывём на гэтым месцы, разьлічваючы расстацца зь ім, калі прыйдзе час


    ці стаў разрыў нашым?


    ці быў ён чужым?